17 лютага Елісееў удзельнічаў у так званай дыялогавай пляцоўцы аб рэферэндуме, якая праводзілася ў мясцовым аграрна-тэхнічным ліцэі. Там акрамя розных чыноўнікаў былі таксама старшыня Калінкавіцкага райвыканкама Сяргей Гвоздзь і дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Калінкавіцкай выбарчай акругі Яўген Адаменка.
Аляксандр ЕЛІСЕЕЎ.
19 лютага зраніцы да Аляксандра
Елісеева дамоў прыехаў асабіста кіраўнік Аддзелу аховы правапарадку і
прафілактыкі Калінкавіцкага РАУС Станіслаў
Расошка і сказаў, што на яго распачалі справу аб адміністрацыйным
правапарушэнні і яму тэба праехаць у РАУС. Паводле якога артыкула завялі справу
Расошка не паведаміў.