У Мазыры карнікі затрымалі супрацоўніка нафтаперапрацоўчага заводу
Палеская Вясна
29.01.2022
>
Паведамляюць пра
тое, што яго адмыслова адсачылі ў аўтобусе дарогаю з працы.
Як паведамляе крыніца з ліку супрацоўнікаў Мазырскага
нафтаперапрацоўчага заводу, 26 студзеня прыслужнікі карных структаруў улады
схапілі супрацоўніка Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу Дзмітрыя Змушку.
Карнікі ехалі разам з ім у заводскім аўтобусе, а, калі ён
выйшаў з аўтобуса на плошчы Прымаставая, яго адразу ж схапілі. Нагода для
затрымання і цяперашняе месца знаходжання Дзмітрыя невядомыя.