Ператрусы і затрыманні людзей адбываюцца ў раёнах Палесся
Палеская Вясна
01.12.2021
На цяперашні
момант пацверджана інфармацыя пра ператрусы і затрыманні самамала дваіх
чалавек.
Зраніцы карнікі прыйшлі да праваабронцы, кіраўніка
Мазырскай філіі Праваабарончага цэнтра «Вясна» Уладзіміра
Целепуна. Яны правялі ператрус у прыватным бацькоўскім доме, дзе Целяпун
робіць рамонт і часова жыве, а потым паехалі на кватэру, дзе ён зарэгістраваны,
і ператрусілі яе. Падчас ператрусаў забралі кампутар і тэлефон, а таксама
розную друкаваную прадукцыю – плакаты, паштоўкі, кнігі, дзе прысутнічалі згадкі
аб праваабарончым цэнтры «Вясна».
Уладзімір ЦЕЛЯПУН.
Пасля гэтага Уладзіміра Целепуна звезлі на допыт. Станам
на 14 гадзін яго вызвалілі. Падрабязнасці допыту, а таксама тое, што за
структура карнага апарату рэжыма выконвала аперацыю, пакуль невядома.
Прыкладна а 7-й гадзіне раніцы карнікі таксама ўварваліся
ў хату кіраўніка Рэчыцкай суполкі партыі БНФ Алега Карбалевіча ў вёсцы Перасвятое каля Рэчыцы. Яны зрабілі ператрус, забралі стацыянарны
кампутар. Мабільных тэлефонаў з выхадам у інтэрнэт у Карбалевіча не было.
Самога яго затрымалі і звезлі. Пазней ён здолеў паведаміць жонцы, што яго
вязуць у Светлагорск.
Алег КАРБАЛЕВІЧ.
У Светлагорску размешчаны міжраённы аддзел Дэпартамента
фінансавых расследаванняў, у зоне адказнасці якога знаходзіцца і Рэчыцкі раён.
Менавіта там і дапытвалі Алега Карбалевіча. Пытанні тычыліся таго, ці
атрымліваў Карбалевіч аплату за назіранне на леташніх выбарах і за адзін
выпадак, калі ён хадзіў у якасці слухача на палітычна матываваны суд у Рэчыцы.
У забраным кампутары карнікі знайшлі ліставанне з журналістам Палескай Вясны і
сябрам Карбалевіча Андрусём Гаёвым,
які прасіў Карбалевіча схадзіць на палітычна матываваны суд і потым распавесці
ягоныя вынікі. Карнікі выпытвалі ці плаціў журналіст Карбалевічу за гэта грошы.