У Рэчыцы 13 ліпеня адбыўся ператрус у каардынатаркі кампаніі «Гавары праўду» Алены Лінкевіч

Палеская Вясна 14.07.2021

Палескай Вясне стала вядома, што ўвечары а 17-й гадзіне на кватэру да Алены Лінкевіч прыйшлі супрацоўнікі КДБ.

Алена ЛІНКЕВІЧ.

Сілавікі прад’явілі грамадскай актывістцы пастанову на ператрус у межах крымінальнай справы з нейкім працяглым нумарам з 15 лічбаў, заведзенай паводле часткі 2 артыкула 289 «Акт тэрарызму». У дачыненні каго заведзеная гэтая справа, паводле якога факту і які сутус у ёй мае Алена Лінкевіч, у пастанове не пазначана і ёй не паведамілі.

Падчас ператрусу ў Алены Лінкевіч забралі тэлефон. З яе, а таксама з панятых, узялі падпіскі аб неразгалошванні вядомых ім акалічнасцяў справы.