У Рэчыцы арыштавалі супрацоўніка метызнага завода
Андрусь ГАЁВЫ
27.06.2024
>
Жыхара горада
зняволілі за рэалізацыю права на свабоду пошуку і атрымання інфармацыі.
Мясцовы праўладны прапагандысцкі канал Рэчыцы паведаміў
пра тое, што карнымі органамі быў затрыманы супрацоўнік мясцовага метызнага
завода Аляксандр Руднікаў. Як
вынікае з паведамлення карнікаў, мужчыну пакаралі адміністрацыйным арыштам.
У віну Руднікаву ставяць падпіску на недзяржаўныя сродкі
масавай інфармацыі, якія ўлады абвясцілі “экстрэмісцкімі”. Атрыманне інфармацыі
з альтэрнатыўных кантралюемым рэжымам Лукашэнкі крыніц карныя органы трактуюць
як “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” і караюць за гэта праз адміністрацыйны
альбо крымінальны пераслед.
Між тым, артыкул 19 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека,
якую Беларусь падпісала, ратыфікавала і абавязалася выконваць, кажа, што
Кожны чалавек
мае права на свабоду перакананняў i на свабоднае
выражэнне iх; гэта права ўключае свабоду бесперашкодна
прытрымлiвацца сваiх перакананняў i свабоду шукаць, атрымлiваць i распаўсюджваць iнфармацыю i iдэi любымi сродкамi i незалежна ад
дзяржаўных межаў.
Атрыманне інфармацыі з любых крыніц не можа абмяжоўвацца
дзяржавай. Тым больш, неправавым з’яўляецца
пераслед за падпіску на якія-небудзь крыніцы інфармацыі.