У Рэчыцы за рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў аштрафавалі суджэнцаў-прадпрымальнікаў
Вітаўт Іллін
26.08.2023
Карнікі з мэтай застаршэння
насельніцтва паведамілі пра затрыманне і пакаранне вядомых ў горадзе
бізнэсоўцаў.
Сяргей і Вольга ЛАГОНСКІЯ. Фота: сацсеткі.
Сяргей і Вольга Лагонскія з’яўляюцца кіраўнікамі рэчыцкага
прадстаўніцтва папулярнага турыстычнага агенцтва «101 тур». Карнікі ў сваім допісе ў
афеляваным з уладаахоўныі структурамі ў Рэчыцы тэлеграм-канале, нібы нейкую
хібу акрэсліваюць удзел Лагонскіх у назіранні падчас правядзення прэзідэнцкіх
выбараў у 2020 годзе. Пры гэтым у здзеклівай форме кажуць, што асабліва яны
былі незалежныя ад ЕС. Якім жа чынам Лагонскія падчас свайго назірання маглі
быць залежнымі ад ЕС, карнікі не паведамляюць.
Паводле
сцвярджэнняў каналу карных органаў, Лагонскія выказвалі незадаволенасць існуючай
у Беларусі сітуацыяй. Згодна з падыходамі міжнароднага права аб правах чалавека,
гэта з’яўляецца рэалізацыяй аднаго з падставовых правоў чалавека – права на
свабоду выказвання меркавання. І менавіта за рэалізацыю гэтага права Лагонскіх
затрымалі і пастанавілі спагнаць з іх штраф па 740 рублёў (каля 275 еўра) з
кожнага.
Сваімі
дзеяннямі супрацоўнікі ўладаахоўных органаў, якія затрымлівалі Лагонскіх, удзельнічалі
ў адвольным затрыманні. А грамадзянін, прызначаны Лукашэнкам на пасаду суддзі,
які вынес рашэнне пра пакаранне за рэалізацыю свабоды выказвання меркавання,
прыняў заведама неправавое рашэнне, паколькі норма нацыянальнага заканадаўства,
якой ён, відвочна, кіраваўся, супярэчыць норме міжнароднага прававога акту, які
падпісала, ратыфікавала і абавязалася выконваць Рэспубліка Беларусь.
Пры
гэтым, згодна з беларускім жа законам пра міжнародныя дамовы, у выпадку
супярэчнасці нормаў нацыянальных прававых актаў нормам падпісаных і
ратыфікаваных міжнародных дамоваў юрыдычную моц маюць апошнія. І пасадоўцы,
якія займаюць пасады суддзяў паводле сваёй кваліфікацыі не могуць гэтага не
ведаць.