Валанцёрка ПЦ «Вясна» з Рэчыцы ўганараваная прэстыжнай міжнароднай прэміяй у галіне правоў чалавека
Палеская Вясна
29.04.2021
>
Прэмія «Homo Homini» (Чалавек чалавеку),
заснаваная ў 1994 годзе чэшскай няўрадавай арганізацыяй «Чалавек у бядзе», прысуджаецца асобам, якія дадалі «значны
ўнёсак у прасоўванне правоў чалавека, дэмакратыі і негвалтоўных метадаў
вырашэння грамадска-палітычных канфліктаў».
Таццяна ЛАСІЦА.
За 2020 год гэтая прэмія прысуджаная
чатыром праваабронцам з Беларусі, якія за сваю мірную праваабарончую дзейнасць,
якая гарантуецца Дэкларацыяй аб праваабаронцах, былі беларускімі ўладамі зняволеныя,
а праваабарончымі арганізацыямі прызнаныя палітвязнямі. Гэта – кіраўнік
Гомельскай філіі Правабарончага цэнтру «Вясна» Леанід Судаленка, валанцёрка Гомельскай філі «Вясны», жыхарка
Рэчыцы Таццяна Ласіца, кіраўніца
валанцёрскай службы ПЦ «Вясна» Марфа
Рабкова і валанцёр «Вясны» з Мінску Андрэй
Чапюк.
Рэчычанка Таццяна Ласіца на валанцёрскіх пачатках дапамагала рэпрэсаваным
жыхарам Гомельшчыны абскарджваць рэпрэсіўныя рашэнні судоў, сплочваць
непад’ёмныя штрафы. 21 студзеня карныя органы Беларусі затрымалі яе і зняволілі
ў следчы ізалятар № 3 у Гомелі. Улады распачалі палітычна матываваны пераслед
Таццяны Ласіцы, абвінавачваючы яе ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба
парушаюць грамадскі парадак. Пры гэтым уся дапамога Таццянай рэпрэсаваным
ажыццяўлялася пасля таго, як грамадзян краіны каралі за ажыццяўленне імі сваіх
правоў на мірныя сходы і выказванне меркаванняў, а не да таго, што хаця б неяк
можа было б трактаваць як арганізацыю нейкіх дзеянняў, якія нешта парушаюць.
29 студзеня праваабрончыя арганізацыі
краіны прызналі Таццяну Ласіцу палітычнай зняволенай. За свае дзеянні, якія не
толькі дазваляюцца, але і заахвочваюцца міжнароднымі дамовамі Беларусі, у
прыватнасці Дэкларацыяй аб праве і абавязку асобаў, групаў і органаў грамадства
заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды, яна
ўжо амаль 100 дзён знаходзіцца ў зняволенні.