У Рэчыцы затрыманы прадпрымальнік Дзяніс Шылянок
Палеская Вясна
24.03.2021
>
Затрыманне
адбылося ўвечары 24 сакавіка. 23 сакавіка Дзяніс распавядаў Палескай Вясне, што
ўжо два дні бачыць, што за ім сочаць, пільнуючы каля дома і на шляхах
перасоўвання.
Пра затрыманне Дзяніса
Шылянка праваабаронцам паведамілі рэчыцкія актывісты. Прычыны пакуль
невядомыя. Магчыма затрыманне мае прэвентыўны характар перад 25 сакавіка, калі ў
Беларусі магчымыя пратэстныя выступленні.
Ёсць інфармацыя, што з РАУС Шылянка адвезлі на асведчанне
на ўжыванне алкаголю ці наркотыкаў. Таму імаверна, што яго затрымаюць самамала
на некалькі дзён.