Траіх чалавек затрымалі і асудзілі ў Светлагорску
Палеская Вясна
24.03.2021
Жанчыне
прысудзілі значны штраф, а дваіх мужчынаў арыштавалі.
Яшчэ зраніцы знікла сувязь з жахыркай Светлагорска Аленай Навумовіч. Спачатку яна
паведаміла маці, што знаходзіцца на аўтобусным прыпынку, каб ехаць на працу,
але на працу так і не прыехала. Ужо ўвечары высветлілася, што яе затрымалі і
адразу ж асудзілі нібыта за непадпарадкаванне патрабаванням міліцыянтаў. Алену
пакаралі штрафам на 25 базавых вялічыняў.
Таксама ўдзень у Светлагорску затрымалі Аляксея Блажэвіча і Аляксандра Аляксейкава. Ім прысудзілі
па 15 сутак арышту. Падстава для зняволення пакуль невядомая.
Ужо другі дзень запар трывае аблога кватэры яшчэ
аднаго светлагорца –Дзмітрыя Дзікуна.
Каля ягонага пад’езда і ў пад’ездзе знаходзяцца супрацоўнікі сілавых структураў
у экіпіроўцы і ў цывільным адзенні, чакаючы, што ён выйдзе з жытла і яго
таксама затрымаюць. Але Дзмітрый з кватэры не выходзіць. У кватэру ж сілавікі
не ідуць, відавочна, не маючы на гэта афіцыйных падставаў. Гэта кажа за тое,
што і сапраўдных падставаў для затрымання Дзікуна ў міліцыі і нейкіх іншых праваўжывальных
органаў няма.