У Мазыры з палаты анкадыспансера затрымалі кіраўніка філіі ПЦ «Вясна»
Палеская Вясна
24.03.2021
Учора
праваабаронцу зрабілі аперацыю і ён мусіў праходзіць рэабілітацыю, але сёння
сілавікі забралі яго проста з бальнічнай палаты і павезлі ў Следчы камітэт.
Як паведаміў журналістам Палескай Вясны сам кіраўнік
Мазырскай філіі Праваабрончага цэнтру «Вясна» Уладзімір
Целяпун, калі 15.30 да яго ў палату ў Мазырскім анкадыспансеры ўвайшлі
прадастаўнікі карных органаў і загадалі праехаць з імі. Яго павезлі ў Мазырскі
райаддзел Следчага камітэта.
22 сакавіка Уладзімір Целяпун мусіў легчы ў лякарню, а
23-га яму зрабілі анкалагічную аперацыю. Нягледзячы на тое, што пасля аперацыі
мінуў толькі адзін дзень, сілавікі забралі яго проста з бальнічнага ложку.
Хутчэй за ўсё следчыя маюць правесці допыт Уладзіміра
Целепуна ў крымінальнай справе аб арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба
парушаюць грамадскі парадак, паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса. У
межах гэтай справы 16 лютага ў праваабронцаў «Вясны» і некаторых
іншых праваабрончых арганізацыяў, а таксама ў незалежных журналістаў прайшлі
ператрусы. Сілавікі паведамілі пра ператрусы ў блізу 90 чалавек па ўсёй краіне.
У тым ліку ператрус прайшоў і ў кватэры і лецішчы Уладзіміра Целепуна.
Таксама каля 17 гадзіны 24 сакавіка міліцыянты ўручылі
позвы з выклікам у Следчы камітэт на 25 сакавіка кіраўніку Рэчыцкай філіі ПЦ «Вясна» Валеру Пуціцкаму і незалежнаму
журналісту-фрылансеру з Рэчыцы Андрэю
Мядзведзеву. У позвах не пазначана ў якасці каго і ў якой справе іх
выклікаюць.