У Мазыры завялі крымінальную справу на адмністратара YouTube-каналу «Мозырь для жизни» Аляксандра Цуканава
Палеская Вясна
08.02.2021
Актывіста
каманды «Страна для жизни» вінавацяць у паклёпе.
Як паведаміў Палескай Вясне сам Аляксандр Цуканаў, 5 лютага у кватэру да ягонай маці прыйшлі
міліцыянты з ператрусам. Яны забралі з кватэры два ноўтбукі – адзін, які
належаў Аляксандру, другі – ягонай маці.
Як паведаміла маці Аляксандра Цуканава, ёй прад’явілі
пастанову на ператрус у межах крымінальнай справы, паводле артыкулу 188
Крымінальнага кодэкса – нібыта за паклёп на адрас начальніка Мазырскага РАУС Міхаіла Сінельнікава, дырэктаркі сярэдняй школы № 5 Мазыра і старшыні
ўчастковай выбарчай камісіі падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў Алены Нерэд і нейкага чалавека з
прозвішчам Самойленка.
Сам Аляксандр Цуканаў вымушаны быў эвакуявацца з
Беларусі, паміж зняволненнямі, калі ў жніўні мінулага году пачаліся масавыя
затрыманні актывістаў каманды «Страна для жизни», у тым ліку і ў Мазыры. Зараз
ён знаходзіцца ў Літве.
Паводле інфармацыі ад маці Аляксандра, падчас ператрусу
міліцыянты заявілі, што рыхтуюцца дакументы на адрас Літвы на экстрадыцыю
Аляксандра Цуканава ў Беларусь.