Удзень 3 лютага па Мазыры пракацілася хваля ператрусаў у жыхароў горада, якія раней былі рэпрэсаваныя паводле артыкулу 23.34 КабАП.
Ілюстрацыйнае фота.
На вечар 3 лютага маецца інфармацыя пра ператрусы і
выйманне электронных носьбітаў інфармацыі і тэхнікі ў васьмі жыхароў Мазыра. З
іх пяцёра – жанчыны.
Усю тэхніку, якая мелася ў жытлах людзей і якой магчыма
было б зрабіць копію дакумента, якім прызначаліся ператрусы, міліцыянты
забіралі. Але некаторыя змаглі пераказаць сутнасць справы, у межах якой
прызначаныя ператрусы. Гэта нанясенне на нейкія платы прадпрыемстваў у горадзе
нейкіх надпісаў, якія нібыта папсавалі маёмасць. Такім чынам, імаверна,
крымінальная справа распачатая паводле артыкула 218 Крымінальнага кодэкса.