Стала вядома, чаму прыйшлі з ператрусам да праваабаронцы ў Мазыры

Палеская Вясна 19.03.2022

>

Пра гэта не было ў пастанове, якую прад’явілі жонцы Целепуна, не напісалі сапраўдную прычыну і нават афіцыйную справу і артыкул у межах якіх праводзілася дзеянне і ў пратаколе ператрусу. Але самі карнікі адназначна сказалі, чаму прыйшлі менавіта да праваабаронцы.


Ператрус у кватэры Уладзіміра Целепуна праводзілі супрацоўнікі Мазырскага раённага аддзелу Следчага камітэта. Пры гэтым забралі ўсю тэхніку, якая ім трапілася. Нават тэлефон дачкі. Гэта ўжо трэці ператрус у розных памяшканнях, якія маюць дачыненне да Целепуна. Карнікі абшуквалі ягонае лецішча, кватэру, офіс, які арандавала для працы ягоная нявестка. За тры ператрусы лукашысты забралі ў яго і чальцоў ягонай сям’і тры тэлефоны, два ноўтбукі і прынтар. Сам Уладзімір Целяпун кажа, што гэта ўжо самае сапраўднае рабаванне.

Прыхвасні Лукашэнкі падчас ператруса скардзіліся, што дакладная інфармацыя з палітычна матываваных судовых расправаў над мазырцамі, на якіх прысутнічае праваабаронца, трапляе ў СМІ. Суддзі і пракуроры не задаволеныя тым, што пра іхнія злачынствы стае вядома грамадскасці. На адным з паседжанняў на тое, што пра судзілішчы робіцца вядома, наракала прызначаная Лукашэнкам на пасаду суддзі Элеанора Ярмоленка, якая яшчэ раней выдаліла з пасяджэння па палітычна матываванай справе журналіста за тое, што ў яго ў руках быў тэлефон, якім ён ажыццяўляў аўдыязапіс. Досыць непрывабная вонкава Ярмоленка палічыла, што журналіст тым тэлефонам здыме для грамадства яе твар падчас палітычнай расправы.

Прызначаная Лукашэнкам судзіць мазырчукоў Элеанора Ярмоленка.

Цяпер, паводле нараканняў следчых, ім паступіла скарга ад суддзі і памочніка пракурора. Апошнія - гэта прыслужнікі Лукашэнкі, якія звычайна прыдумляюць фармулёўкі ў чым абвінаваціць няўгодных рэжыму людзей і выступаюць дзяржабвінаваўцамі ў так званых судах.