Гуайдо анансаваў пачатак апэрацыі «Свабода» 6 красавіка
Палеская Вясна
29.03.2019
Лідэр венесуэльскай апазіцыі Хуан Гуайдо заклікаў сваіх прыхільнікаў у наступную суботу выйсці на вуліцы па ўсёй краіне, каб дамагчыся «вяртання вады, электрычнасці і газу».
Паводле Гуайдо, праз тыдзень — 6 красавіка — мае пачацца першая фаза аперацыі «Свабода». Гаворка ідзе пра стварэньне паралельных структураў улады ў кожным рэгіёне, што, на думку апазіцыі, разам з вулічнымі выступленнямі павінна прывесці да падзення рэжыму прэзідэнта Нікаласа Мадуры.
Большая частка Венесуэлы трэці дзень застаецца без электрычнасці. Прадстаўнікі прэзідэнта Нікаласа Мадуры і яго прыхільнікі абвінавачваюць ЗША ў тым, што адбылося. У звароце да народу міністр сувязі Вэнэсуэлы заявіў пра кібератаку з боку амерыканскіх спецслужбаў, якая зноў выклікала адключэнне найбуйнейшай у краіне (і чацьвёртай у свеце паводле магутнасці) гідраэлектрастанцыі. Гэтая ГЭС забяспечвае каля 80 адсоткаў патрэбаў Вэнэсуэлы ў электраэнэргіі.
Апошні «блэкаўт» у Венесуэле адбыўся ў пачатку сакавіка, тады электрычнасці не было ў большай частцы краіны на працягу шасці дзён. Перабоі ў энергазабеспячэнні адбываюцца на фоне працяглага палітычнага крызісу. Лідэр апазіцыі Хуан Гуайдо, якога ЗША і большасць краінаў рэгіёну прызнаюць часовым прэзідэнтам Венесуэлы, выступае за адстаўку Нікаласа Мадуры і за новыя выбары.
Радыё Свабода