Ва Украіне афіцыйна абвешчаныя вынікі 1-га тура прэзыдэнцкіх выбараў
Палеская Вясна
08.04.2019
Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны афіцыйна абвесціла вынікі выбараў прэзідэнта Украіны на пасяджэнні 7 красавіка і прызначыла паўторнае галасаваньне 21 красавіка, паведамляе Радыё Свабода.
Такім чынам, за Уладзіміра Зяленскага прагаласавалі 30,24% выбаршчыкаў, за дзейнага кіраўніка дзяржавы Пятра Парашэнку — 15,95% выбаршчыкаў, за Юлію Цімашэнку — 13,40%, за Юрыя Бойку — 11,67%, за Анатоля Грыцэнку — 6, 91%, за Ігара Смяшка — 6,04%, за Алега Ляшка — 5,48%, за Аляксандра Вілкула— 4,15%, за Руслана Кашулінскага — 1,62%.
Астатнія кандыдаты набралі менш за 1%.
Выбары прэзідэнта Украіны адбыліся 31 сакавіка. Яўка склала каля 62,8%.