10 снежня ва ўсходнепалескім рэгіёне адбудзецца анлайн-канферэнцыя, прысвечаная Міжнароднаму Дню правоў чалавека
Палеская Вясна
09.12.2020
>>>
Кіраўнікі філіяў
Праваабарончага цэнтру «Вясна» ў Мазыры, Светлагорску і Рэчыцы зладзяць
у анлайн-фармаце канферэнцыю, прысвечаную Міжнароднаму Дню правоў чалавека, які
штогод адзначаецца ва ўсім свеце 10 снежня.
Анлайн-канферэнцыя пачнецца 10 снежня а 17-й гадзіне. Мяркуецца агульнае асвятлення асноўных
паняццяў і прынцыпаў правоў чалавека і праваабарончай дзейнасці, а таксама
абмеркаванне актуальнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў цяперашні час.
За апошнія месяцы ва ўсіх раёнах Палесся адзначаныя выпадкі грубага парушэння
падставовых правоў чалавека, ігнаравання прынцыпаў і міжнародных падыходаў у
галіне правоў чалавека, а таксама адкрытыя перашкоды дзейнасці праваабарончых
арганізацыяў і іх прадстаўнікоў у рэгіёне.
Да ўдзелу ў анлайн-канферэнцыі запрашаюцца тыя, хто
пацярпеў ад парушэння правоў чалавека, валантэры праваабарончых арганізацыяў,
незалежныя назіральнікі на выбарах, пасля якіх у краіне адбыўся прававы дэфолт.
Анлайн-канферэнцыя адбудзецца на платформе meet.google.com.
Для ўдзелу патрэбны акаунт у google.com
(напрыклад, пошта на gmail.com).
Ахвочым узяць удзел у анлайн-канферэнцыі неабходна за 15
гадзін 10 снежня накіраваць электронны ліст на адрас электроннай пошты palieskaja.viasna@gmail.com. У
адказ перад пачаткам анлайн-канферэнцыі будзе дасланая спасылка на яе.