Падлеткам у Мазыры прысудзілі па годзе пазбаўлення волі ўмоўна за ўдзел у масавых беспарадках
Палеская Вясна
30.11.2020
Падлеткі
ўдзельнічалі ў мірным сходзе, падчас якога група людзей у адказ на жорсткасць
сілавікоў кінула некалькі камянёў у бок машыны ўнутраных войскаў.
30 лістапада намесніца старшыні суда Мазырскага раёна Элеанора Ярмоленка прызнала Сяргея Легуна і Юрыя Мельчанку вінаватымі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага
часткай 1 артыкула 342 (удзел у масавых беспарадках) і прысудзіла па адным
годзе пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прывядзення ў выкананне на адзін год
кожнаму.
Сяргей Лягун і Юрый Мельчанка разам з іншымі ўдзельнікамі
мірнага сходу 11 жніўня кінулі
некалькі камянёў у бок аўтазаку вайсковай часткі 5525 унутраных войскаў. Ад
нейкага з камянёў у аўтазаку пабілася шкло. Тое, што шкло пабілі менавіта Лягун
альбо Мельчанка у судзе не даказана. Але, грунтуючыся на тым, што камяні кідала
група людзей, іххнія дзеянні прызнаныя здзейсненымі ў групе.
Заяўлены вайсковай часткай урон на 160 рублёў, паводле
пастановы суда можа быць спагнаны праз грамадзянскі пазоў.