Эка-актывіста асудзілі да двух гадоў калоніі за перадачу інфармацыі

Жорж Кунцэвіч 16.09.2022

>

У Гомельскім абласным судзе 15 верасня вынеслі прысуд экалагічнаму актывісту з Мазыра Паўлу Наздру.


Яго абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса за перасылку інфармацыі пра перасоўванне расійскіх войскаў у Мазыры тэлеграм-каналу «Беларускі гаюн». Суддзя Людміла Грынько прызначыла яму два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

 

Павел Наздра — экалагічны актывіст з Мазыра, затрыманы 11 траўня гэтага года і змешчаны да суда пад варту.

 

Павел вядомы тым, што з’яўляўся прадстаўніком у Мазыры ініцыятывы "Зялёны дазор". Ён арганізаваў у горадзе шэраг экалагічных акцыяў і ініцыятываў, у якіх удзельнічалі ў тым ліку і прадстаўнікі ўладных органаў. Таксама ён з’яўляецца адным з сузаснавальнікаў партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя.

 

Адрас для падтрымкі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Павел Іванавіч Наздра