У Расіі аштрафавалі Twitter, бо замінае сачыць за расійцамі
Палеская Вясна
06.04.2019
Суд у Маскве аштрафаваў Twitter на тры тысячы рублёў за тое, што кампанія захоўвае дадзеныя расійскіх карыстальнікаў за мяжой Расіі. Пра гэта паведамляе расійскае інтэрнэт-выданне «Медиазона».
Штраф прызначаны паводле адміністрацыйнага артыкулу аб непрадстаўленьні інфармацыі. Тры тысячы рублёў — гэта ніжні парог штрафу для юрыдычных асоб. Пратакол на Twitter склаў Роскомнадзор.
У снежні 2018 году «Роскомнадзор» накіраваў Twitter і Facebook патрабаванне захоўваць дадзеныя расійскіх карыстальнікаў на тэрыторыі Расеі. Адказы кампаніяў ведамства палічыла фармальнымі і склала на іх пратаколы. Адміністрацыйную справу супраць Facebook пачнуць разглядаць 12 красавіка.