Сілавікі затрымалі сем чалавек у Брагіне, Хойніках і Камарыне

Жорж Кунцэвіч 13.09.2023

>

Сілавікі зрабілі справаздачу аб затрыманні як мінімум сямі чалавек у Брагіне, Хойніках і Камарыне на паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці. Відэа з затрыманымі апублікаваў адзін з мясцовых праўладных каналаў, піша «Медыязона».

Чатыры з іх людзі пенсійнага веку. Яны мелі падпіскі на незалежныя рэсурсы ў Аднакласніках.

Як сцвярджаюць аўтары канала, усіх затрыманых абвінавачваюць па адміністрацыйным артыкуле аб распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў (артыкул 19.11 КаАП). На відэа затрыманыя кажуць, што былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і старонкі ў «Аднакласніках».

За падпіскі людзей затрымлівалі супрацоўнікі АМАПа са зброяй і ў экіпіроўцы. Некаторых затрыманых, мяркуючы з відэа, прымушалі легчы тварам у падлогу, у машыну сілавікоў іх выводзілі ў кайданках з рукамі за спінай. . Аднога з затрыманых у РАУС дастаўляюць у споднім.