У Ельску гомельскія амапаўцы “палююць” на мясцовых грамадзян
Жорж Кунцэвіч
21.06.2023
>
Супрацоўнікі камандзіраванага ў Ельск падраздзялення гомельскага АМАПу “палююць” на мясцовых грамадзян
Праваабаронцам паведамляюць пра дзікунскія паводзіны гомельскіх амапаўцаў у Ельску.
Суразмоўца, які па прычыне небяспекі пажадаў застацца ананімным, паведамляе, што вечарамі аўтамабіль АМАПу з’яўляецца ў цэнтры гарадка і спыняе запозненых мужчын. Іх вядуць у аўтамабіль, дзе моцна збіваюць, а потым адвозяць на ўскрайку горада і адпускаюць.
Апошні выпадак здарыўся літаральна пару дзён таму: мужчыну, які выйшаў з мясцовай кавярні пакурыць, схапілі і брутальна збілі. Пры гэтым ніякіх абвінавачанняў не прад’яўляюць.
Людзі баяцца звяртацца нават у мясцовы райаддзел міліцыі.
Якія функцыі выконваюць у Ельску амапаўцы з Гомеля – невядома.