22-гадовага жыхара Светлагорска асудзілі на восем гадоў за
Жорж Кунцэвіч
13.07.2023
>>>
Гомельскі абласны суд 10 чэрвеня завяршыў разгляд
крымінальнай справы 22-гадовага жыхара Светлагорска Максіма Драбніцы.
Яго
абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361-1(стварэнне экстрэмісцкага фармавання
альбо ўдзел у ім) і ч. 2 арт. 290-5 (арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел
у такой арганізацыі).
Суд над Максімам пачаўся 26 траўня ў Гомельскім абласным
судзе і праходзіў у закрытым рэжыме. Працэс вёў суддзя Мікалай Доля.
Пасля затрымання Максіма Драбніцу ўтрымлівалі ў
гомельскім СІЗА № 3.
Максіма Драбніцу прызналі вінаватым у тым, што ён уступіў
у "экстрэмісцкае фармаванне" (план "Перамога") і планаваў
падарваць чыгунку ў Светлагорскім раёне. Дзяржаўнае выданне піша, што, каб
спыніць вайну ва Украіне, Драбніца "быў гатовы на ўсё". Калі ж
хлопец прыехаў да чыгункі, то трапіў там у засаду сілавікоў і быў затрыманы.
22-гадоваму жыхару Светлагорска Максіму Драбніцы прысудзілі восем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 3 700 рублёў.