Мікрараён у Мазыры будзе абслугоўваць аўталаўка (фотафакт)
Палеская Вясна
29.03.2019
У мікрараён "Зарэчны" горада Мазыра адгэтуль будзе хадзіць аўталаўка з Калінкавіцкага хлебазавода.
Фотаздымак абвесткі, якая змешчаная ў людных месцах мікрараёна "Зарэчны" (былы пасёлак Пхоў на супрацьлеглым ад горада беразе Прыпяці, побач з аднаіменным рачным партом) распаўсюдзіў у сваім тэлеграм-канале блогер NEXTA.
Як сцвярджаецца ў абвестцы, аўталаўка ў "Зарэчны" будзе прыязджаць два разы на тыдзень - у панядзелкі і чацвяргі і гандляваць яна будзе побач з мясцовай крамай. У мікрараёне маецца дзяржаўная крама, і незразумела чаму гандлёвае прадпрыемства не можа гандляваць калінкавіцкім хлебам са сваіх паліцаў.