Былая зняволеная Азарыцкага лагера смерці: Усе ільготы паздымалі (+відэа)
Палеская Вясна
28.03.2019
У Беларусі адзначылі 75 угодкі вызвалення Азарыцкага лагера смерці. Тры лагеры месціліся з 1944-м годзе каля мястэчка Азарычы ў цяперашнім Калінкавіцкім раёне. Цягам 10 дзён у сакавіку 1944 года на загад нацысцкага кіраўніцтва ў лагер былі змешчаны каля 50 тыс. мірных жыхароў: у асноўным старых, малых, жанчын - тых, каго нельга было выкарыстоўваць на пабудове загараджальных перашкодаў на шляху савецкага войска. Зняволеных наўмысна заразілі сыпным тыфам, каб такім чынам прыпыніць наступ саветаў.
Сёлета на жалобныя ўрачыстасці сабраліся тыя, хто сядзеў у гэтым лагеры, іх сваякі, мясцовыя жыхары, моладзь.
З былымі вязнямі размаўляла карэспандэнтка сайта Гомельская вясна Ларыса ШЧЫРАКОВА: