Чарговы “тэрарыст” з Мазыра – Яўген Віславух

Жорж Кунцэвіч 24.12.2022

>

Палітзняволенага з Мазыра Яўгена Віславуха 23 снежня КДБ Беларусі уключыў у спіс "Асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Прысуд палітвязню быў вынесены 19 верасня па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 “распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы”, ч. 3 арт. 203-1 “Незаконныя дзеянні ў адносінах інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных” і арт. 369 “абраза прадстаўніка ўлады”.

Судзілі яго ў Гомельскім абласным судзе. Быў асуджаны на 3,5 гады пазбаўлення волі і 4,2 тыс. рублёў.

Справу вёў суддзя Анатоль Сотнікаў.

Пазней стала вядома, што  1 снежня 2022 г. у Мазыры адбыўся яшчэ адзін суд над ім.

Справу разглядала суддзя Галіна Кніжонак у закрытым рэжыме, таму вынікі суда пакуль невядомыя.