“Светлагорскхімвалакно” патрапіла пад санкцыі ЗША
Жорж Кунцэвіч
01.10.2022
>
ЗША ўвялі санкцыі
супраць беларускага вайсковага кіраўніцтва і «СветлагорскХімвалакно " ў
сувязі з вайной ва Украіне
Злучаныя штаты Амерыкі
ўнеслі шэраг членаў беларускага ваеннага кіраўніцтва і прадпрыемства
«Светлагорскхімвалакно» ў санкцыйны спіс у сувязі з вайной ва Украіне, паведамляе
“Медыязона”.
Усяго ЗША ўвяла візавыя
абмежаванні ў дачыненні да 910 прадстаўнікоў Расеі і Беларускага вайсковага
кіраўніцтва, аднак у якіх суадносінах і супраць каго канкрэтна — не
ўдакладняецца.
Падставай для ўнясення "Светлагорскхімвалакна" ў Мінфіне ЗША назвалі прадастаўленне прадпрыемствам
важнай прадукцыі для абароннай прамысловасці Расіі. Само
прадпрыемства было заснавана ў 1964 годзе. Яно вырабляе поліэфірныя тэкстыльныя
ніткі, поліпрапіленавую тару, аднаразовыя пальчаткі і іншую прадукцыю хімічнай
прамысловасці.