Маніпуляцыя з “чорным золатам” па-рэчыцку
Жорж Кунцэвіч
03.10.2022
>
30 верасня “Дняпровец” бадзёра напісаў аб тым, што за
апошнія некалькі гадоў беларускія нафтавікі змаглі падвоіць тут здабычу чорнага
золата.
Растуць таксама аб'ёмы бурэння і палявых сейсмаразведачных работ. Пры
тым, што яшчэ 10 гадоў таму Рэчыцкае радовішча лічылася неперспектыўным.
Але пра якую перспектыўнасць можа сёння йсці гаворка,
калі прабурана больш за тысячу свідравін і яны выдаюць крыху больш за паўтары
мільёны тон нафты штогод. Толькі ў 2021
годзе нафтавікі змаглі падняцца да лічбы 1,7 млн. тон.
У такім разе па версіі “Дняпроўца” вынікае, што ў мінулыя
гады здабывалі ўдвая меней – усяго 0,8 мільёна тон. Відаць з арыфметыкай у аўтара
рэпартажу “Скарбы рэчыцкіх нетраў: па слядах прэс-тура” вялікія праблемы.
Нагадаем, залатымі гадамі беларускай нафтаздабычы лічацца
1970-я.у 1978 годзе яе прыток склаў амаль 8 мільёнаў тон. Для параўнання: у 2021-м
паднята з зямных нетраў 1,737 млн тон, пісала БелТА.