У Рэчыцы прызначаныя адразу два суды за абразу прэзідэнта

Жорж Кунцэвіч 03.10.2022

>

У Рэчыцкім раённым судзе на пачатак кастрычніка прызначаныя адразу два судовыя пасядждэнні па “пратэсных” дыфамацыйных артыкулах.

У аўторак, 11 кастрычніка пачнецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Ігара Каржова, якога абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі ( ч.1 арт 368 Крымінальнага кодэкса). Справу будзе разглядаць суддзя  Вадзім Бобыраў, які раней неаднаразова выносіў прысуды грамадска- актыўным рэчычанам.

13 кастрычніка ў чацвер будзе разглядацца справа Андрэя Бубенюка. Яго абвінавачваюцть адразу па двух артыкулах: абраза прэзідэнта (ч.1 арт 368 Крымінальнага кодэкса) і гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс прызначылі весці таго ж самага суддзю Вадзіма Бобырава.