У спісе палітвязняў - жыхар Акцябрскага Яўген Грыцок
Жорж Кунцэвіч
02.09.2022
>
Беларуская праваабарончая супольнась першага верасня прызнала
18 асуджаных альбо абвінавачаных па “палітычных
артыкулах” грамадзян палітычнымі зняволенымі. Такім чынам, па стане на 2 верасня
ў Беларусі налічваецца 1324 палітвязні.
Сярод іх жыхар гарадскога пасёлка Акцябрскі – Яўгеній Грыцок.
Ён быў затрыманы 12 жніўня 2022 года і змешчаны ў ІЧУ на
Акрэсціна.
Яўгена абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса
— арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак,
альбо актыўны ўдзел у іх
Цяперашняе месцазнаходжанне палітвязня ўдакладняецца.
На фота: Яўген Грыцок.