Супрацоўнікаў для сталічных падраздзяленняў МУС вярбуюць нават у Жыткавічах
Жорж Кунцэвіч
29.09.2022
На сайтах
некаторых раённых газет Палесся з’явілася абвестка аб запрашэнні на працу ў
падраздзяленні упраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Савецкага раёна Мінска. Улёткі падобнага зместу распаўсюджваюцца і сярод насельніцтва.
Так, жыткавічскае
“Новае Палессе” піша, што кандыдаты на працу мусяць быць не старэй за 25 год,
мець сярэднюю, ці сярэдне-спецыяльную адукацыю і пажадана вопыт службы ва
Узброеных сілах.
Тым, хто
пагодзіцца перабрацца ў сталіцу і далучыцца да шэрагаў “слаўных барацьбітоў за
за законнасць”, прапануюцца сацыяльныя гарантыі, пералік якіх складае каля
дваццаці пунктаў, у тым ліку ільготны крэдыт на набыццё, альбо будаўніцтва жылля.
Відаць у
Мінску ахвочых служыць у падраздязленнях МУС не засталося.