За абразу кіраўніка дзяржавы асуджаны жыхар Жыткавіч
Жорж Кунцэвіч
01.09.2022
>>>
Суд Жыткавічскага раёна 19 жніўня вынес прысуд пра справе
мясцовага 40-гадовага жыхара Дзмітрыя Крывулька.
Ён быў абвінавачаны паводле часткі 1 артыкула 368
Крымінальнага кодэкса – «Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», за
капіраванне і размяшчэнне допісу ў інтэрнеце, які палічылі абразлівым.
Справу разглядаў суддзя Аляксандр Аношка. Абвінавачанне прадстаўляў пракурор Ігар Арцёменка.
Па матэрыялах
абвінавачання, Крывулька, у сваім акаўнце ў “Аднакласніках” размясціў відэаролік з гарачым і
эмацыйным абмеркаваннем палітычнай сітуацыі журналістамі іншай дзяржавы. У
палеміцы неаднаразова гучалі рэплікі непаважлівага і абразлівага характару ў
адрас лідараў некаторых краін, а таксама ў іх ліку і Прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь.
Суд прызнаў
Крывульку вінаватым і пастанавіў пакараць яго пазбаўленнем волі тэрмінам на
адзін год і шэсць месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.