У Лельчыцах прайшла аблава на чытачоў
Жорж Кунцэвіч
02.09.2022
>
Вядома пра затрыманне некалькіх чалавек – іх абвінавачваюць
у падпісцы на «экстрэмісцкія рэсурсы».
Адзін з затрыманых – дырэктар мясцовага СТА Сяргей Бараноўскі. Як сцвярджаецца ў праўладных
Telegram-каналах, мужчына быў падпісаны на «экстрэмісцкія рэсурсы», а ў 2020
годзе ўдзельнічаў у пратэстах. У «пакаянным відэа» яго прымушаюць назваць свой
«высокі заробак» – 1000 рублёў.
Сярод затрыманых таксама апынулася Аліна Федаровіч – за тое,
што была падпісаная на «экстрэмісцкія» каналы, аднак пазней ад іх адпісалася.
Як паведамляюць сілавікі, «зафіксаваныя факты яе зносін са здраднікамі
праходзяць праверку ў Следчым камітэце на прадмет садзейнічання экстрэмісцкай
дзейнасці».
Сілавікі таксама затрымалі 67-гадовага Андрэя Суравегіна. У
«пакаянным» відэа пенсіянер распавядае, што быў падпісаны на «забароненыя»
тэлеграм-каналы.
Прозвішчы яшчэ некалькіх чалавек пакуль невядомыя.
На фота: Сяргей Бараноўскі.