"Рэйкавых партызан" са Светлагорску пачнуць судзіць 27 верасня
Жорж Кунцэвіч
16.09.2022
>
Суд над палітвязнямі Дзмітрыем Равічам, Дзянісам Дзікуном і Алегам Малчанавым будзе праходзіць у закрытым рэжыме.
А суддзём прызначаны Анатоль Сотнікаў.
Працэс распачнецца ў Гомельскім абласным судзе ў 10 гадзін.
Хлопцаў абвінавачваюць паводле чатырох крымінальных артыкулаў: ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), ч. 3 арт. 289 КК (акт тэрарызму, здзейснены ў складзе арганізаванай групы, які пацягнуў цяжкія наступствы, што ствараюць пагрозу гібелі людзей і прычыненне ім цялесных пашкоджанняў), ч.ч. 2, 4 арт. 309 КК (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць шляхоў злучэння, якое пацягнула цяжкія наступствы, а таксама стварыла пагрозу крушэння, аварыі і гібелі людзей) і ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве).
Паводле следства "светлагорскія партызаны" падпалілі рэлейную шафу сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ) на чыгуначнай станцыі "Жэрдзь-Астанкавічы" 28 лютага. Гэты чыгуначны ўчастак вядзе ва Украіну і мог выкарыстоўвацца для перакідвання расейскай тэхнікі.
Хто такія "Рэйкавыя партызаны"? Падрабязнасці справы.