>
Адыёзных афіцыйных прапагандыстаў адпраўляюць апрацоўваць палескую глыбінку: на сустрэчы з імі збіраюць
жыхароў памежных з Украінай раёнаў.
У Нароўлі,
Ельску і Лельчыцах мясцовых жыхароў збіраюць на сустрэчы (прычым, дзве з іх - у працоўны час) з
мінскімі прапагандыстамі: праўладным палітолагам Аляксандрам Шпакоўскім,
кіраўніком БРСМ Аляксандрам Лук'янавым і супрацоўніцай газеты "СБ. Сёння" Людмілай Гладкай.
Мяркуючы па анансаваных тэмах, прапагандысты будуць настройваць жыхароў глыбінкі супраць Захаду і Украіны, а таксама пераконваць у тым, што «санкцыі — гэта новыя магчымасці», піша "Флагшток".
Верагодна, што далей сустрэчы прайдуць і ў іншых рэгіёнах Палесся.