На платформе
электронных зваротаў скончваецца збор подпісаў за ўвядзенне карантыну ў школах
і арганізацыю дыстанцыйнага навучання для шкаляроў.
Больш за тысячу подпісаў сабрала петыцыя, якую мяркуецца
накіраваць у міністэрствы адукацыі і здароўя Беларусі. Яе аўтары лічаць, што ў
цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі лепей трымацца правілаў перасцярогі. Гэта
павінна зменшыць небяспеку распаўсюду вірусных захворванняў, а таксама
палегчыць працу настаўнікаў, да якіх у класы і так прыходзіць толькі частка
вучняў, з астатнімі яны ўсё адно мусяць працаваць дыстанцыйна, выдаткоўваючы на
гэта свой час.
Неабходнасць увядзення карантыну ў школах абгрунтоўваецца
ў петыцыі прававымі нормамі. У прыватнасці, артыкул 45 Канстытуцыі Беларусі
прадугледжвае права грамадзян нашай краіны на ахову здароўя. У артыкуле 12
Міжнароднага пакту аб эканамічных, сацыяльных
і культурных правах, ратыфікаванага Беларуссю яшчэ ў 1973 годзе, устаноўлена прызнанне права
кожнага чалавека на найвышэйшы дасягальны ўзровень фізічнага і псіхічнага
здароўя. Пры гэтым захады, якія павінны быць прыняты дзяржавамі-удзельніцамі
для поўнага ажыццяўлення гэтага права, уключаюць у тым ліку і захады папярэджання
і лячэння эпідэмічных, эндэмічных, прафесійных і іншых хвароб і барацьбы з імі.
Падпісаць петыцыю яшчэ можна тут.