У Калінкавічах на датэрміновае галасаванне завабліваюць запрашальнікамі на батут, у 5D і ў дзіцячы пакой (ФОТАФАКТ)

Палеская Вясна 05.08.2020

У касе кінатэатра «Знамя» ў Калінкавічах, дзе размешчаны ўчастак для галасавання № 7 па выбарах Прэзідэнта, наведнікам паведамляюць, што ў дні датэрміновага галасавання кожны выбаршчык можа атрымаць запрашальнік на батут, у 5D-канатэатр альбо ў дзіцячы пакой.


Пры гэтым запрашальнікі выдаюцца разам з бюлетэнем для галасавання.